Жыву у Беларусi i тым ганаруся
2022 ГОД ИСТОРИЧЕСКОЙ ПАМЯТИ
13.01.2022 09:27 - 13.01.2022 09:28
2021-Год народного единства
УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
1 января 2021 г. № 1
Об объявлении 2021 года Годом народного единства
В целях консолидации общества, сплочения белорусского народа на основе идей суверенитета и независимости страны постановляю:
1. Объявить в Республике Беларусь 2021 год Годом народного единства.
2. Совету Министров Республики Беларусь:
совместно с облисполкомами и Минским горисполкомом разработать и утвердить республиканский план мероприятий по проведению в 2021 году Года народного единства;
обеспечить координацию деятельности государственных органов, других организаций по выполнению названного плана.
3. Настоящий Указ вступает в силу со дня его официального опубликования.
Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
07.12.2021 15:40 - 07.12.2021 15:40
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
"Гучы, гучы, родная мова!..."
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.
Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
07.12.2021 15:39 - 07.12.2021 15:39
Рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы"
Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў
Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу.
Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!
Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы".
07.12.2021 15:38 - 07.12.2021 15:38
Жыву у Беларусi i тым ганаруся
верш Т. Еўдакімава “Беларусь – чароўны край”
Беларусь – чароўны край,
Пушчы ды палеткі.
Па вясновых паплавах
Расцвітаюць кветкі.
Беларусь гняздо буслоў,
Птушак белакрылых.
Наша родная зямля,
Наш куточак мілы.
Беларусь – азёрны край,
Гарады ды сёлы,
Сіні-сіні небакрай,
Вечныя дубровы.
верш С.Бурлыкі “ Радзіма дарагая”
Радзіма мая дарагая –
Вытокі гаючых крыніц.
Той луг, дзе я краскі збіраю,
Той лес, дзе багата суніц.
Радзіма мая дарагая –
Курган, дзе мінулае спіць,
Матуля, што ўсмешкай вітае,
Жаўрук, што ў блакіце звініць.
07.12.2021 15:37 - 07.12.2021 15:37